Найвялікшае свята

Mar 31, 2013 00:11




Фра Беато Анжелико (Fra Beato Angelico). Воскресение.
" Як прайшла субота, Марыя Магдаліна і Марыя Якаўлева і Саломія купілі пахошчаў, каб ісьці - намасьціць Яго. І даволі рана, у першы дзень тыдня, прыходзяць да магілы, на ўзыходзе сонца, і гавораць паміж сабою: хто адваліць нам камень ад магільных дзьвярэй? І зірнуўшы, бачаць, што камень адвалены; а ён быў досыць вялікі. І ўвайшоўшы ў магілу, убачылі юнака, які сядзеў з правага боку, адзетага ў белыя шаты: і жахнуліся. А ён кажа ім: не жахайцеся. Ісуса шукаеце Назараніна, укрыжаванага; Ён уваскрэс, Яго няма тут. Вось месца, дзе Ён быў пакладзены". (Марк, 16:6)

Ёсць святы ў якія пачуццё асабістай самоты-адзіноты вырастае з гару і прыцімляе сабой усё радаснае і добрае ў гэтыя дні. Даводзіцца заклікаць увесь аптымізм і цвярозы розум, каб ужо зусім не запанурыцца. Ёсць такія святы.

Але ж існуюць зусім іншыя святы, калі сэрца напаўняе ціхая радасць незалежна ад абставін. Уваскрэшанне Хрыстова найвялікшае з іх. Віншую ўсіх, хто святкуе яго ў гэтыя дні. Няхай сэрца поўніцца спазнаннем Божай любові, сілы і радасці. Хрыстос Уваскрос!

святло ў цемры, свята, Пасха

Previous post Next post
Up