Мроі і рэчаіснасць (пра экзаскелет)

Dec 18, 2012 02:01

Раніцай, толькі ўключылася ў рэчаіснасць першай думкай была: "Эх, мела б я экзаскілет!" Далей маі думкі хуценька прабегліся па выгодам прылады, што павялічвае моц чалавека з дапамогай знешняга каркаса. Напрыклад, я ў экзаскілеце мыю посуд, гарую ежу, раблю хатнюю працу, прыбіраю кватэру да святаў, а мама адпачывае. І толькі пасля канчатковага запуску розума пасля сну зразумела, што наўрадці існуюць такія дасканалыя экзаскілеты, каб з маімі магчымасцямі свабодна рухацца з іх дапамогай. Але ж праца ў гэтым накірунку вядзецца, што вельмі радуе. Недзе ў недалёкай будучыні мроіцца частковая замена інвалідных вазкоў экзаскілетамі ў пэўных сферах жыцця. Мроіцца...

А на самой справе што адбываецца?Напрыклад каліфарнійская кампанія паказала публіке экзаскілет, што дазваляе хадзіць людзям з паралізаванымі нагамі.

image Click to view



Працуе на батарэях да шасці гадзін, найвялікшая хуткасць 3 км\г, паднімае сто кг вагі, каштуе каля 100 тыс. даляраў ці нешта каля таго.  Мне не падыходзіць з-за сваёй накіраванасці на толькі ногі. Ну і па цане таксама...

Нешта падобнае стварылі і новазеладскія вынаходнікі.

Ага, а вось японская кампанія Cyberdyne распрацавала падобную электравопратку для ўсяго цела.


У 2015 годзе абяцаюць выпусціць прыладу ў свабодны продаж. Пра кошт не ведаю, але ж месяц карыстання аблегчанай версіяй экзаскелета (толькі для ног) абыходзіцца каля 2000 даляраў. Аднак, у 2010 годзе ўжо 50 бальніц Японіі маюць у сваім арсенале прыладу, толькі "без верха".

Мроіцца, што ў недалёкай будучыні, калі Хрыстос не прыйдзе раней, экзаскелеты стануць лягчэйшыя, таннейшыя і даступнейшыя за цяперашнія і будзе нам шчасце.

мары, экзаскелет

Previous post Next post
Up