пра Мацея

Aug 12, 2012 22:02

Мацей (2,5) ужо ў ложку, але не спіць, круціцца па ўсёй паверхні пасцелі, нешта балбоча пад сабе пад нос, галоўнае, што ціха і нічога не патрабуе. Аднак, пачула як ён нечым па сцяне б'е. Запытваю:
- У цябе Альбінін тэлефон?
- Так.
- Ты хочаш яго зламаць?
- Не-е.
- Тады не бей ім па сцяне, а то зламаеш і Альбіна будзе плакаць і сварыцца на цябе.
- І тата, - кажа малы, а праз некалькі секунд дадае, - і мама, і Ўладзя.
Вось пра Ўладку ён дарма так. =)

P.S. Фуф, заснуў нарэшце. Раскінуўся па дыяганалі ложку, як птушка ў палёце. Заўтара апошні дзень нашага сумеснага з ім тыдня Заўтра вяртаюцца, так горачачаканыя з першага дня ад'езда, бацькі з кароткіх Варшаўскіх вакацый і ўсёй вернецца на свае месцы. І ўсім будзе харашо!  
 

Мацей, дзеці

Previous post Next post
Up