Адказваю знаёмай на ліст у якім яна пісала пра сваю хатнюю бібліятэку, успамінаючы як за савецкім часам, каб набыць дэфіцытную кнігу патрэбна было здаваць калаграмы макулатуры. Я таксама распавядаю пра свае кнігі заўважаючы, што нікому яны пасля мяне не будуць патрэбнымі, бо дзеці цяпер кніг не чытаюць. Адправіла ліст. Азірнулася - поруч сядзіць Альбіна і да мяне даходзіць, што малая с захапленнем чытае кнігу - нейкі дзіцячы бібліятэчны дэтэктыў.
Хто яе ведае, а раптам яна і да Караткевіча дарасце (каб чытаць з такім жа захапленнем), галоўнае не перарасці, бо вядомыя раманы і аповесці Караткевіча карысна засвойваць у юнацтве-маладосці.
Vladimir Gobozov "Dreaming"