(no subject)

May 29, 2012 01:47

Альбіна сама "выхадзіла" па паліклінікіх і атрымала пуцёўку ў санаторый "Космас". Божухна, як яна туды імкнулася, а як рыхтавалася! Назбірала цэлую валізку строяў для тамтэйшых дыскатэк: бліскучыя топікі, маднючыя штаны, ласіны, сарафан. Зразумела, што планаў у яе на гэты адпачынак-лячэнне было громадьё, аднак пратрымалася яна там толькі адзін дзень. Працэдуры, дыскатэка, дзяўчынкі ў пакоі - усё добра, ніякіх прэтэнзій, але яна захацела да дому. І тры дні пакуль яе адтуль не забралі яна "ела нам мозг" (па тэлефоне). Ніякія аргументы, каб там застацца не прымаліся, бо яна хацела да дому. Забралі...
Ужо лежучы поруч мяне на канапа распавяла, чаму ей не спадабалася дыскатэка, як абзывалі яе дзяўчынкі ў пакоі, калі яна адмовілася ісці з імі ў палату да хлопцаў пасля адбою і астатнія падрабязнасці свайго няўдалага лячэння-адпачынку ў санаторыі. 
Я слухала і рыхтавалася сказаць штосьці разумнае на гэты конт, але не паспела, малая падняла галаву і запыталася ці ёсць у мяне Бумбокс і дадала. 
- Я цяпер рок слухаю.
- Бумбокс грае не зусім рок, а што рэп і клубняк слухаць не будзеш? 
Паціснуўшы плячыма, Альбіна паднялася і занялася пошукамі апошняга альбома Бумбокса ў наўтбуке. Вось вам і з'ездзіла ў санаторый.=)) 

дзеці, Альбіна

Previous post Next post
Up