Псалом 22 (23)

May 04, 2012 00:57

Originally posted by burbalka at Псалом 22 (23)
Originally posted by symon_salavejka at Псалом 22 (23)

вершаваны
пераказ
(http://salavejka.blogspot.com)

Госпад пасвіць мяне на лугах,
           Дзе ні ў чым мець не буду нястачы:
На зялёную пашу прывёў,
           Пасяліў ля спакойнай вады.

Там душу аджывіў Ён маю,
           Там Ягоную моц я пабачыў,
Там Ён імені дзеля Свайго
           Шляхам праведным водзіць заўжды.

Нават як прыйдзе час мне ісці
           Праз даліну смяротнага ценю,
Прыгадаю сабе: Ты - са мной,
           І не меціму страху, ані.

Моцны кій Твой ды ляска Твая
           Будуць сэрцу майму суцяшэннем,
Вось чаму я спакойна пайду
           Па дарозе, што Ты адчыніў.

Прад абліччам маіх варагоў
           Для мяне Ты наладзіў гасціну,
Намасціў галаву мне алеем
           Ды мой келіх даверху наліў.

Дабрыня і спагада Твае,
           Колькі жыў я, мне дыхалі ў спіну,
Ну а я ў Тваім доме, Гасподзь,
           Пасялюся на доўгія дні.

Upd. Заменена "палка" на "ляска".

святло ў цемры, перепост, верш

Previous post Next post
Up