Тыдзень паэзіі Алега Мінкіна

Apr 05, 2012 14:11

Досьвед

Быў падазроны смак сунiцы,
Быў несапраўдны пах жывiцы, -
I я, забыўшыся на ляк,
Узяў вяроўку i лiхтарык
i прачынiў на тратуары
Нiколi нечапаны люк.

Гулi сталёвыя парэнчы.
Смуродам тхнула. Гулка енчыў
Пры кожным кроку ржавы трап...
Лiхтарык высьвецiў са змроку
Празрыстыя, зь зялёным сокам,
Спляценьнi незлiчоных труб.

У вынiку маёй афёры
Я вызнаў тайну штучнай флёры -
I жылы ў роспачы ўспароў,
Бо жыць у сьвеце непамысным
Больш не хацеў... а з жылаў пырснуў
Раствор сьмярдзючы, а ня кроў!

паэты, верш

Previous post Next post
Up