Як Напалеон з Кутузавым біліся пад Грунвальдам

Mar 22, 2012 16:15

Трапіла мне на вочы прэзентацыя (слайд-шоў) па гісторыі зробленая Альбінінай аднакласніцай. Яны цяпер праходзяць гісторыю ВКЛ і прэзентацыі ці сценгазеты вельмі дапамагаюць напрыканцы чвэрці выправіць ацэнкі. Мы з Альбінай рабілі прэзентацыю па біяграфіі Свідрыгайла Кейстутавіча, а яе суседка па парце замахнулася на Грунвальдскую бітву. Атрымаўся ў яе такі дзіўны сімбіоз Грунвальда з Барадзіно. Першы слайд як і мае быць распавядае пра Грунвальдскую бітву, а наступны пра яе галоўных асоб Напалеона і Кутузава. І так уся прэзентацыя, троху пра Ягайла і Вітаўта, троху пра тое, як "смешались в кучу кони, люди" у дзень Барадзіна.

Сёмы клас, чытаць ужо навучілся, але разумець прачытанае пакуль не.
Previous post Next post
Up