Your account was deleted

Feb 10, 2012 00:37



Атрымала вось такі ліст ад LiveJournal. Пішуць, што ЖЖ пачаў выдаляць неактыўныя ды пустыя часопісы і ў сувязі з гэтым быў выдалены і мой. А праз 30 дзён яго выдаляць канчаткова. Прапанавалі перайсці па спасылцы ды вярнуць сабе актыўны статус. Вядома ж, пасля пэўных разваг, пайшла і вярнула. (Можа не трэ' было?) Потым прыгледзелася, а ў лісце не michalinka, а нейкая mihcalina фігуруе. Цяпер думаю, а што я вяртала?

livejournal

Previous post Next post
Up