(no subject)

Feb 04, 2012 02:46

Вучаніца прынесла падарунак. Вяцягнула аднекуль з-пад жакеткі складзены ў чатыры разы аркуш, разгарнула, а там..."There's a sweet princess in front of the castl". - так яна пракаментавала свой малюнак па-ангельску, калі я яе папрасіла. Прынцеса ў ружовай сукенцы на фоне замка з вежамі. Замак на фоне агромністага сіняга неба на якім свеціць аранжавымі промнямі касматае сонца. Там яшчэ былі трава, дарога, клумбы з кветкамі, але неба было больш за ўсё. Нажаль малюнак аказаўся надта вялікі для майго сканару.
Фота не мае ніякага дачынення да тэкста вышэй, проста неба на ім класнае, летняе...


дзеці, фота, неба

Previous post Next post
Up