Пра што песня?

Dec 11, 2011 18:22

У Насці ў мабільніку новая песня, яна такая файная, яна такая жаласлівая, калі яе слухаеш не захочаш, а заплачаш. Насця, калі яе ўпершыню пачула рэальна плакала, Рыта рэальна плакала, Мілане не хацелі даваць слухаць, але тая ўсё ж пачула і таксама заплакала, вядома ж, таксама рэальна. Ды што там дзяўчынкі! Сам Вова Буш (аднакласнік усіх дзяўчынак, 8 кл.), калі даваў Насце гэтую песню распавядаў, як ён плакаў. Песня рэальна такая, што заплачаш.

А мама, тата, бабуля і дзядуля не захацелі яе паслухаць. І я адмаўляюся. Хоць, Насця запэўнівае, гэта не рэп і спявае дарослы дзядзька басам, то бок не падлетак.

А можа трэ' было паслухаць? У жыцці столька віруальнага, што рэальныя слёзы мо' і не перашкодзілі.)

Насця, рэальныя песні сучасных дзяцей, дзеці

Previous post Next post
Up