Дзяды

Nov 02, 2008 17:47

Я мала ведаю пра свайго прадзеда Паўла Крукоўскага. Захаваўся адзін стары фотаздымак, там ён малады ў мундзіры афіцэра царскай арміі, ведаю, што потым служыў і ў Чырвонай. Пабраўся шлюбам ён з Марыяй Міхневіч і нарадзілася ў іх пяцёра дзетак. Мая бабуля Ніна была старэйшай дачкой. Жылі яны вельмі заможна, працавалі многа, аднак і прымалі актыўны ўдзел у будоўлі савецкай улады (гэта было да калектывізацыі)... 
Арыштавалі прадзеда разам зь ягонымі братамі ў гады яжоўшчыны. Сямью выслалі ў Бабруйск, дзе вельмі хутка памёрла мая прабабка Марыя. Жытло (дом і маёмасьць) разрабавалі. Бабуля Ніна тулялася зь малодшымі (5-7 гадоў) па з'ёмных кутах, працавала нянькай, пісала Калініну , каб ён дазволіў прыняць дзяцей ворага народа ў школу-інтэрнат. Дазволіл...

А праз год, пасьля арышту Яжова,  прадзеда рэабілітавалі, пасьмяротна...

сям'я, успаміны

Previous post Next post
Up