Казімір Сваяк да дня паэзіі

Mar 21, 2011 02:57


Веру нярозуму проці...

(credo, quia non est absurdum)
Хочаш ты знаць, якую веру
Сам прызнаю і песьняй апяваю?..
Скажу ня шмат, бо знаць тут трэба меру,
Апроч таго, ня ўсё кажу што знаю -

Я веру ў нейкае вяліка Аб’яднаньне,
Ці як завуць яго з лаціны “Уньянізм”:
І ў Пяруна крывіцкага прызнаньне, -
I ў хрысьціянскі зноў сьвяты натуралізм.

Тут догма і абрад, і нават міф - славянскі,
Бяз грэцкіх, ці якіх, багатых шмат багоў;
Сынтэза вер, а культ стары сялянскі:
Бог праяўленьняў - вось адвечны зоў.

Сварог, Дажбог, Стрыбог - асобы Бога
Праявы летам, восеньню, зімой;
А сьвятаў іх ня так, каб вельмі многа
Па тры дні сьвяткаваць зьмен сонечных парой.

Так на вясну вось Радаўніца Роду
Гуляе маладзёж на кожнай Зьніч-Гары:
То ж радасьць маладым ды й усякаму народу,
Як будзіца зямля што спала да пары.

Купальле ўлетку сьвяткаваць Сварогу,
Гарачыня тады - купаціся пара, -
Так халадком агні палаюць Богу,
Ахвярніцы ж пяюць, аж зьявіца зара.

А на Дзяды Стрыбогу уступае
Багацтвы ўсе свае ласкавы ўсім Дажбог:
Нябожчыкаў тады сярмяжнік прызывае,
Каб гэты сьвет ды з тым дзяліцца мог.

Як сонца ўзвыш пайшло (зімой), а сьвята Ладу,
Народ абходзіць зноў сьвятую Каляду, -
Сьвятар яго усенькага абраду
Завець зь нябес ангельску чараду.

І радасьць сьвету: сонца нарадзілась,
Штодзень сьвятлей, аж пахудзела Ноч, -
Аж во і грамада пяюшкай паявілась,
Cтрыбог далоў, - ідзі, ідзі ўжо проч!

“А Хрыстус дзе?” - пытаеш ты з усьмешкай,
Бо не відаць, дзе Яго месца тут -
Ня будзе, не! - Сын Божы нам замешкай
Бо толькі Ён вядзе ў Абсалют.

Бо толькі Ён і праўда і дарога,
Жыцьця бяду і сьмерць Ён зваяваў;
І толькі Ён пазнаў Самога Бога -
І сьвету від Ягоны паказаў.

Але няма Яго ў зямліцы,
Дзе Пяруна шукае ўсё народ, -
Як прыйдзе Ён: расчыняцца сьвятліцы,
Сьвятлейшага жыцьця прачнецца Новы Год.
Цікавы верш Казіміра Сваяка, быў час, калі не разумела апошнія радкі верша. Цяпер не толькі разумею, але і ў поўнай меры згодная з імі, нават на ўзроўні асабістага жыцця.

А сусветнаму дню паэзіі ужо 12 год. Сусветнай паэзіі.. ці не ад стварэння свету яна бярэ свой пачатак? Бо спачатку ж было Слова і не абы-якое, а Слова-Адкрыццё існасці  ўсяго жыцця сусвета. Ёсць у гэтым нешта агульнае з лепшымі паэтычнымі творамі. Во як! :))  
 

верш, вера, Казімір Сваяк

Previous post Next post
Up