Сямейнае

Feb 16, 2011 19:30

 Чытаю ўголас: Беларусь папрасіла ў Расіі крэдыт на 9 мільярдаў даляраў. І аддае МАЗ. Мама паслухала ды адразу пабегла дзяліцца навіной з татай. Ён ля тэлевізара, глязіць НТВшнае ЧП. Мама яму ўзрушана распавядае навіну з каментам: "прафукаў краіну". Тата раўнадушна: "ну, а мне што да таго? хай аддае". Мама з абурэннем адыходзіць і пэўны час яшчэ чую яе голас з кухні: "яму (тату) зусім няма справы, што будзе з дзецьмі ды ўнукамі...ім жа тут жыць."

А вось за Аляску тата дагэтуль перажывае..)) 

бацькі, мама, навіна, нашае мысленне

Previous post Next post
Up