Апошні запіс 2010 (паспела)

Dec 31, 2010 23:32



Утульна-святочная гіфка. Я даўно яе прыкмеціла і ўсё чакала Новага года, каб менавіта з гэтай карцінкай павіншаваць шаноўных фрэндаў. Агеньчык святочнай зоркі, водар хвоі і печыва, чысты, утульны, прасторны пакой, каб усім хапіла месца і, галоўнае, толькі блізкія і любімыя поруч. Што яшчэ патрэбна для сустрэчы новага года?
Толькі пасля 19-га яна падалася мне недарэчнай, надта дамашняй і лагоднай для нашай сітуацыі. Факты аб разгоне Плошчы, правакацыях, затрыманнях, збіцці мірных людзей, глабальнай хлусне ў афіцыйных СМІ падымалі ўнутры цэлую буру зусім не лагодных эмоцый. Аднак гадзіны праведзенныя ў малітвах, ды час прытушылі пэўную частку майго абурэння і стала зразумела, што калі ты не можаш пакінуць крыўду, горыч і злобу - ісці наперад немагчыма. А я хачу наперад. Хай і ў не самых лепшых умовах. Адштурхнуцца ад іх ды наперад: жыць. І як бы там ні было, жадаю ўсім добрых і шчырых сяброў ды каханых поруч, супакою на сэрцы і сярод розных пічаляк мець добрыя моманты радасці для падтрымкі духа.   

Новы Год, свята

Previous post Next post
Up