Госці, вершы і любоў

Nov 13, 2010 23:49


Некалькі жанчын рознага ўзросту сабраліся разам у літаратурную суполку. Яны пішуць вершы, распавядаюць у іх пра Хрыста, славяць Бога. Ім падавалася, што вершы атрымліваюца добрыя, таму і адвезлі іх рэдактару паэтычнай старонкі часопіса "Благодать". Той, па іх словах, "зарэзаў" усе вершаванкі і патлумачыў, што калі пісаць на адным натхненні без элементарнага ведання навукі пра рытм, слог, стопы і г.д. - ніхто чытаць не стане. Сёстры (мы ўсе сёстры ў Хрысце =)) не засмуціліся ад не высокай ацэнкі сваіх літаратурных вопытаў, а пайшлі ў бібліятэку за падручнікам (адна з іх) па вершаскладанню. І сталі вучыцца. Ямбы, харэі, дактылі, амфібрахіі, рытм, падлік галосных у кожнам радку - даваліся і даюцца па-рознаму, але такога запала ў вачах я даўно не бачыла.
Я пазваніла адной з сясцёр і папрасіла прынесці вершы, якія яны палічаць вартымі, для царкоўнага сайта. Прынеслі, мала, але ўжо перапрацаваныя. Ад іх я даведалася, што ў саюзе нашых цэркваў (ХВЕ) існуе літаратурнае аб'яднанне пад кіраваннем епіскапа Гомельскай вобласці. Ён піша вершы па-беларуску, заклікае да гэтага астатніх. І насамрэч адной с маіх візіторак цяжка даюцца вершы менавіта з-за яе вясковага дзяцінства. Яна блытае націскі, часта ўжывае беларусізмы, але ж і пісаць па-беларуску ўжо не можа, не ведае яго. Так вось заблукаў чалавек у двухмоўі.  
Павольна наша размова з вышынь літаратурных перашла на справы духоўна-надзённыя  і сёстры зазбіраліся дамоў. Пасля іх сыходу сэрцы яшчэ доўга захоўвала атмасферу блізасці Бога ў штодзённасці, прастаты і гармоніі жыцця па веры. Нешта я па гэтаму засумавала.  
Дарэчы, вершы, што мне прынеслі кранаюць, напрыклад "Вечная любовь" - гэта тое, што ў свой час кожны вернік перажываў. І наогул асабістае спазнанне Божай любві самы моцны матыў нашага хрысціянства.

Любовью вечной возлюбив меня,
Ты мне открылся в красоте рассвета,
в тиши ночей и на закате дня…
Твоей любовью я была согрета.

Тебя повсюду мой находит взор.
Ты в яркой радуге взираешь с неба,
под ноги стелешь травяной ковер
и каждый день благословляешь хлебом.

Твоя любовь меня хранит от зла,
теперь вся жизнь в Твоей руке сокрыта.
С небес на сердце благодать сошла…
Душа очищена Тобой, омыта. (Людмила Бобылёва 60 год.)

вершы, мова, ХВЕ, сёстры ў Хрысце, Бог

Previous post Next post
Up