Перадача на TUT.BY ТВ "Я жалею тех, кто нас отвергает" пра магчымасці і немагчымасці жыцця інвалідаў у нашай краіне. Немагчымасцяў болей, а вось хто вінен у гэтым і што рабіць ці робіцца разважаюць у студыі аўтарка перадачы Юлія Чарняўская з гасцямі эфіра
dasha_lis і Барысам Бачкоўскім - чэмпіён свету па танцах на калясках, спартыўны псіхолаг і наогул вельмі актыўны чалавек. Мне таксама праз скайп давялося паўдзельнічаць у перадачы, нажаль толькі мой што адказ на пытанне: "Хто вас падтрымлівае ў жыцці?" не ўвайшоў у эфір. Магчыма ён быў не надта развёрнутым..))
Але ж... я не ведаю, што бы было са мной і маёй сям'ёй, калі б мы не ўверылі ў Бога ў свой час. Пры ўсёй значнай і моцнай падтрымцы бацькоў, сястры і брата, пляменніц і сяброў я разумею, што аснаванне майго жыцця трымаецца ў руках Божых, Ён як пачатак і канец усяго. І гэта не абстрактнасць - штодзёны досвед перамогі, а часам і паразы Божай веры ва мне. Ну як пра гэта не сказаць? Хаця бы тут...=)