Ці педагагічна гэта? Такім пытаннем задаюся ўжо трэці дзень запар. Здаецца, не... Але па парадку.
Так жа горача і ўсеаб'емна, як калісці захапляліся русалкамі ды ранеткамі дзеці захапісліся лялькамі Братс. Тыя каштуюць добрыя грошы, таму саміх ляляк у іх няма, але ж ёсць часопісы Братс, мульты Братс, серыял Братс і г.д. Гэтага даволі, каб братсамі былі занятыя ўсе размовы і гульні. Лялькам Братс не так шмат год. Першая з іх - Жасмін сышла з канвейра ў 2001 годзе. Кажуць, што ірландскаму габрэю Ісаку Ларыяну толькі ўбачаныя малюнакі лялькі, што павінна была пасунуць Барбі на рынку лялячнай індустрыі, вельмі не спадабаліся. Але ж яны захапілі ягоную дачку. Тата і адначасова прэзідэнт ды выканаўчы дырэктар кампаніі Micro Games of America вырашыў, што і астатнія дзеці не горш адрэагуюць на гэткую альтэрнатыву Барбі. Такім чынам 11-гадовая дзяўчынка Жасмін паўплывала на лёс цэлай галіны лялячнай індустрыі. (Гэты момант вельмі падабаецца маім дзяўчынкам, тут трэ' наогул выцерці слёзы замілавання).
Што да саміх Братс, дык іх хутка стала чацвёра. Дадаліся сяброўкі Хлоя, Саша, Джейд (розных рас і нацыянальнасцяў). Потым пайшлі мамы, сябры, яны ж у дзяцінстве і г.д. Да іх дадаецца шмат вопраткі і аксэсуараў. Ногул Братс - гэта стыльныя, модныя, гламурныя лялькі. У кожнай з іх ёсць свой характар, улюбёнасці (нехта з іх захапляецца хіміяй). Дзякуючы серыялу, мультам ды часопісу дзеці ўспрымаюць гэтых ляляк недзе на ўзроўні далёкіх зорак. Недаступных, але жывых і рэальных.
Знешне лялькі меншыя за Барбі і, па праўдзе, страшнаватыя. Асабліва, калі глядзіш на малюнкі Братс. Вялікія вусны, вочы і амаль непрыкметны нос (на малюнках ён може наогул адсутнічаць) робяць іх падобнымі на мульцяшных рыб. Але ж праўду кажуць, што дзеці свабодныя ад стэрэятыпаў. Ім гэта дзіва-дзўнае падаецца вершыняй прыгажосці.
- Інга, калі б ты была Братс, кім бы ты хацела быць? Я Джэйд, а ты? (Чорнаскурую Сашу Насця зусім непаліткарэктна ігнаруе).
- О-о-о-о, Насця! Я не хачу быць такой страшыдлай... мне і з маім носам добра.
- Не, ну калі б ты ўжо была Братс..?
І так пакуль я не скажу, кім бы я хацела быць.
Знешні выгляд ляляк мяне мала хвалюе, прывыкла ўжо, прыглядзелася. Не падабаецца той мэсыдж, што яны нясуць. Bratz ад brat - слэнгавае свавольны, непаслухмяны падлетак. З шопінгам ды тусоўкамі ў галаве. (Хаця, нехта ж з іх захапляецца хіміяй).
Я ўжо пісала, што саміх ляляк у дзяцей няма. Таму трэба адшукаць у нэце і раздрукаваць як мага больш фотак любімых ляляк. Мне шкада чарнілаў у прынтары, а ж яны просяць. Адну (у падвойным варыянце) раздрукавала. Думала ўсё, больш прасіць не будуць. Не... патрэбны ўсе чатыры. Пачалі прасіць, пераконваць, гіпназаваць. Загіпназавалі. Паабяцала раздрукаваць, калі тыдзень будуць якасна старацца гаварыць па-беларуску з усімі і паміж сабой.
Спачатку было вельмі цяжка. Насця жалілася, што ў яе стаміўся язык. Аднак, дзяўчынкі не спыняюцца. Сёння Альбіна падсела да мяне са сшыткам і запісала цэлы аркуш патрэбных ёй беларускіх слоў. Слухаем толькі белмоўную музыку: Альбіна Вінцента, Насця Крамбамбулю =) Нажаль у школе далі зашмат чытаць на лета па-руску. Добра б было цяпер штосці і чытаць па-беларуску.
- Інга, мы і потым будзем па-беларуску гаварыць, мы ж хацім быць абразованымі. - Заявіла сёння Насця.
Хай будуць. Я не супраць =)