Сямейнае

Apr 03, 2010 17:33


Мы з дзецьмі сёння рыхтаваліся да Пасхі: яны прыбралі ў кватэры, разам нешта прыгатавалі, увечары паабяцала ім, што самі будуць яйкі фарбаваць - радасці было на ўсю хату. Мама трапіла ў бальніцу, хварэе моцна, цяжка сказаць як мы далей будзем. На канікулах са мной Альбіна з Насцяй.
Альібна, калі бабулю забірала хуткая, гэта было а пачатку пятай раніцы і мы былі ўтраёх, адчыніла дзверы дактарам і, са словамі не чапайце мяне, я спаць хачу, пайшла ў ложак плакаць. Але прышлося ўставаць, дапамагаць дарослым, штосці падаваць і г.д. Яна справілася, больш не плакала. Насця, калі даведалася, што мама ў бальніцы амаль, што затрызніла: "А як жа ж я (без бабулі)? А як жа ж Інга? А як жа ж яна без мяне?" Сёння я з ёй таксама.
Думаю, што заўтра рабіць, як асэнсована і цікава святкаваць Пасху, каб ім было на карысць?

Маме палепшала, пасля некалькіх дзён стацыянарнага лячэння.

жыццё, Насця, дзеці, Пасха, Альбіна, хвароба, мама, дапамога

Previous post Next post
Up