Yessss, вазок ёсьць!!!!!

Oct 30, 2009 22:27

Вазок ёсьць, яго набылі і праз пэўны час я буду хваліцца, і тут таксама, як яго асвойваю. А пакуль мяне преапаўняюць эмоцыі, нат рукі сталі ватныя, ад гэтай навіны.  Дзякую barilotti, што паведаміла мне пра гэта і, што займалася пакупкай вазка ў Польшчы.

Наогул, я вельмі ўдзячна ўсім хто прымаў удзел у гэтай акцыі грашыма ці нейкай іншай дапамогай. Шчыра скажу, спачатку не асабліва верыла, што нешта адбудзецца. Але ня мела рацыі, каюся.

Дзякую burbalka, разумею, што вялікі клопат быў на ёй увесь гэты час, дай Бог табе здароўя за ўсё. Затое цяпер, калі каму патрэбна парада які вазок выбраць з усяго мноства мадэлей, зьвятрайцеся да Наталкі. Яна мае добры досьвед.))

праВазок

Previous post Next post
Up