7 сакавіка - год майму ЖЖ

Mar 06, 2008 15:26

Заўтра - роўна год майму ЖЖ. Паколькі заўтра буду ў месцах нестабільнай сувязі, то ўжо сёньня хачу падзякаваць усім, хто адкрыў для мяне гэты сьвет.

Найперш kryw. Перад прэзыдэнцкімі выбарамі ён запосьціў прапанову ўвайсьці ў ініцыятыўную групу Мілінкевіча, і пазначыў мой тэлефон. Пачалі тэлефанаваць людзі, кажучы, што яны з ЖЖ, і хочуць далучыцца да ініцыятыўнай групы па вылучэньні Мілінкевіча на пасаду прэзыдэнта. Так я ўпершыню пачуў пра ЖЖ.

Першым ЖЖ, які я пабачыў у сваім жыцьці быў блог lamma-mamma.

Празь некаторы час мой сябра Алесь Чыгір ales_chyhir з Бабруйска сказаў, што ЖЖ - цудоўны механізм камунікацыі з нармальнымі людзьмі.

А dzieja дапамагла мне закласьці ўласны экаўнт, і патлумачыла, як посьціць.

У выніку паўстаў вось такі пост

Дзякуй усім, хто спрычыніўся да майго блогерства! Гэтая "хвароба" не вылечылася за год, і, баюся, гэта надоўга :)
Previous post Next post
Up