Сёння споўнілася два гады з моманту смерці Вацлава Гавэла, былога дысідэнта, прэзідэнта Чэхіі. Думаю, што калі б не Гавэл, я б не апынуўся ў Празе пасля вымушанага ад'езда з Беларусі.
У Чэхіі сёння няма палітычных зняволеных, затое яны ёсць у Беларусі. На фота - сустрэча Вацлава Гавэла з беларусамі. Алесь Бяляцкі (па левым баку) сёння ў турме. На фота таксама Вінцук Вячорка, Анатоль Лябедзька і я. Усе ў нейкі час мелі статус «вязьняў сумлення».
Веру, што неўзабаве Беларусь стане нармальнай краінай, якая будзе на дзяржаўным ўзроўні адзначаць Дзень памяці Вацлава Гавэла, чалавека, які так шмат рабіў для Беларусі.