Люблю пах гарэлай ваты раніцамі.

May 16, 2016 12:57

Маю такі грашок - пагульваю калі-ніколі ў WoT, каб пабавіць вольны час. Але неяк сумнавата было ў гэты раз. Ну і пачаў я перад боем дапісваць у чат: "Віншую братнюю Ўкраіну з перамогай на Еўрабачанні!"
Рэзультат быў трошкі прадказальны :) Палыхала так, што аёй! Што там сціплыя "Дякую" ад украінцаў, страсці былі такія, што Шэкспір адпачывае.
Добры настрой на ўсю раніцу быў забяспечаны :)

пазітыўчык, Украіна

Previous post Next post
Up