Вельмі паважаю цэглавую архітэктуру. Лічу, што яе можна далучыць да сучаснага стылю "бруталізм"
Дык вось я з пяцігадовага ўзросту глядзеў на стайню ў вёсцы.
Кажуць, што адну з калон разбурыў калгас ("Чырвоная Зорка"), каб зручней было скідваць зерне з машын. Тое, што ў стайні зрабілі зернесховішча кажа аб тым, што будынак знаходзіўся ў вельмі добрым стане.
Гэтак паскорылася разбурэнне портыку.
Я назіраў у дзяцінстве ўжо толькі 3 калоны.
2005 год
Спачатку на стайні нават быў яшчэ дах і кускамі падлога другога паверха, але ў 21 стагоддзі засталіся ўжо толькі сцены.
2005 год
Цяпер на стайні яшчэ на адну калону меней:
(фотаздымак Марыны
azarkinm 2012 год)
З іншага боку, дзякуючы адсутнасці "эўрарэмонту", сцены маюць магчымасць дачакацца ўвагі. Мо і Кастравіцкія вярнуцца. Ці Здзехавецкія.
Бо зараз дзяржавай нават на замкі грошаў выдзяляецца ў памеры кошту адной кватэры ў Мінску.