ВЫСТАВА “ПАЎСТАННЕ 1863-1864 ГГ .................21.03 - 14.04.2013

Mar 18, 2013 13:52



Выстава з калекцыі бацькі

21 сакавіка 2013 г. Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь прадстаўляе выставу, прысвечаную 150-годдзю паўстання 1863-1864 гг.
Выстава дэманструе творы графікі, кнігі, дакументы і іншыя помнікі ХІХ ст. На ёй прадстаўлена больш за 30 арыгінальных гравюр з французскага часопіса “Le Monde illustrè”, друкаваныя выданні і рукапісныя дакументы - апублікаваныя ўспаміны сучаснікаў падзей, творы грамадска-палітычных дзеячаў, гістарычныя даследаванні, узоры фалерыстыкі і сфрагістыкі.
Асобнай увагі заслугоўвае калекцыя гравюр, якая ўпершыню прадстане перад гледачамі. На гэтых выявах вачыма еўрапейцаў можна ўбачыць падзеі 1863-1864 гг., што адбываліся на землях сучаснай Беларусі, Літвы, Польшчы. Гравюры выконвалі ролю своеасаблівых рэпартажных фотаздымкаў, яны суправаджалі невялікія паведамленні ў хроніцы, і нярэдка былі больш інфарматыўнымі і яскравымі, чым самі артыкулы. На прадстаўленых выявах можна ўбачыць батальныя сцэны, замалёўкі з паўсядзённага жыцця варагуючых бакоў, тылу, драматычныя эпізоды заканчэння і паразы паўстання - высылка, эміграцыя. У шэрагу гравюр, сярод краявідаў Польшчы, Літвы, Расіі сустракаюцца знаёмыя мясціны і ваколіцы - Мінск, Гродна, Навагрудак, Барысаў, Слуцк.
Паўстанне 1863-1864 гг. нацыянальна-рэвалюцыйных сіл на частцы зямель колішняй Рэчы Паспалітай - тэрыторыях сучасных Беларусі, Літвы і Польшчы аказала значны ўплыў на ажыўленне грамадска-палітычных сіл, рэвалюцыйнага руху ў Еўропе, Расіі.
Выставачны праект арганізаваны Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь на падставе прыватнай калекцыі, пры ўдзеле Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.
лінк на старонку

сям'я, Беларусь, 2013, Менск

Previous post Next post
Up