Прыгоды дзяржаўнага катэджа

Nov 28, 2016 09:20

У 2014 годзе нават дзяржаўным будаўнічым канторам стала зразумела, што зарабляць грошы магчыма не толькі шматпавярховікамі, але і маленькімі індывідуальнымі дамамі.
Упраўленне капітальнага будаўніцтва Цэнтральнага раёну вырашыла пабудаваць, так бы мовіць, пілотны аб'ект, каб зразумець што ды як.
Выдзелены быў кавалак зямлі плошчай 1411 метраў у былой вёсцы Зацань ля самай Менскай кальцавой на завулку Ярмака (зараз г. Менск)


Пабудавалі аднапавярховы з мансардай дом з блокаў, атынкавалі, накрылі дахам, падвялі газ.




Так ужо сталася, што пакуль будавалі, адбыўся Крым2014, санкцыі, падзенне расейскай эканомікі ў снежні 2014. Усім стала зразумела, што здарыцца і з беларускай эканомікай, беларускім рублём і заробкамі.
Будоўлю тым часам скончылі, пачаліся спробы прадаць.
УКС Центрального района продает коттедж за 3 миллиарда рублей в черте Минска
На той момант дом каштаваў прыкладна 250 000 $. Вядома ж, вялікі кавалак гэтай сумы складае і зямля. Калі дакладна, дык 1 метр квадратны ацэначнай зоны N104 каштуе 142,85$. Такім чынам, зямля агулам каштуе 201.561,35$!!!
Так прайшло паўтары гады, але ніхто дом так і не набыў.
Чаму?
1. Месца вельмі нятаннае і кадастравы кошт зямлі склаў прыблізна 200.000$. Цікавостка ў тым, што на завулак Ярмака, хутчэй за ўсё, лепей ехаць праз кальцавую. А калі ўжо едзеш праз кальцавую (кіламетры-кіламетры), дык ці не прасцей ад'ехаць ад яе 2 км і атрымаць зямлю Менскага раёну, якая будзе ў 2-5 разоў танней?
2. Для такой велізарнай сумы за дом, праект і якасць будаўніцтва занадта дрэнныя, простыя, няякасныя. 187,65 м2 і ў 2015 і ў 2016 можна было набыць танней і ў лепшай якасці.

Ну і тут атрымаўся добры фінал. Я б казаў, што КАЗКА.
Дом дарабілі і прыдбалі мэблю і зрабілі ў ім Дзіцячы дом сямейнага тыпу.




Зараз у новым катэджы жывуць дзеці, а з імі Дзяніс і Ірына (пара злева на здымку), якія гадуюць чужых дзетак.
І ўсё файна, усё прыгожа.
Вось толькі будоўля сацыяльнага аб'екту менавіта з-за мясцовасці атрымалася нерэнтабельнай (нятаннай), да таго ж, наколькі разумею, ні садка ні школы ў ваколіцах нямашака.

Гісторыя гэта зноўку нам паказала, што дзяржаўны будаўнік не разумее рынку і адзінае на што здольны - марнаваць грошы падаткаплацельшчыкаў.
Але за дзетак я рады.

2014, 2015, Беларусь, словы, 2016, Менск

Previous post Next post
Up