Выдатны фільм паглядзелі.
Скандынаўскае кіно ўвогуле лічу лепшым у Еўропе (ці Сьвеце)...
Сумны і аптымістычны, зноўку мінімальная колькасць словаў на гадзіну часу, як я люблю.
Вось чаму я не магу глядзець Таранціна, дык за какафонію размоў, цэннасць якіх імкнецца да нуля.
А тут маем і класічную музыку і Вікандэр у лепшай сваёй ролі.
фільм аб зменах у пачуцці Сьвету, аб зменах у сваёй галаве.
Моцарта не надта люблю, але ж Рэквіем, на якім і пабудаваны фільм не такі і дрэнны:)
Вельмі вам раю паглядзець. Абавязкова.
Добрага трэйлеру для вас я не знайшоў, там проста Моцарт:
Click to view