маленькая страна Беларусь?

Jan 06, 2016 08:30

Ведаю, ведаю. Алексіевіч была тэмай мінулага году.
Але ж...
Вось вытрымка з тэксту Нобелеўскай лекцыі Святлана Алексіевіч:
... Имя моей маленькой, затерянной в Европе страны, о которой мир раньше почти ничего не слышал, ...

І я б жадаў задаць пытанне спадарыне Алексіевіч:

Што б здарылася, калі б на Нобелеўскай лекцыі Вялікабрытанская пісьменніца сказала б "мая маленькая, згубленая, невядомая краіна?"


Што б здарылася, калі б на Нобелеўскай лекцыі Грузінская пісьменніца сказала б "мая маленькая, згубленая, невядомая краіна?"


Што б здарылася, калі б на Нобелеўскай лекцыі Ірландская пісьменніца сказала б "мая маленькая, згубленая, невядомая краіна?"


Што б здарылася, калі б на Нобелеўскай лекцыі пісьменніца з ЯАЭ сказала б "мая маленькая, згубленая, невядомая краіна?"


Што б здарылася, калі б на Нобелеўскай лекцыі Партугальская пісьменніца сказала б "мая маленькая, згубленая, невядомая краіна?"


Што б здарылася, калі б на Нобелеўскай лекцыі Швецарская пісьменніца сказала б "мая маленькая, згубленая, невядомая краіна?"


Я вам скажу.
Праз некалькі гадзін абурэнне было б надрукавана ва ўсіх газетах і часопісах!
Бо людзі ганарацца краінай!
А у нас...
Я думаў, што гэта толькі каментатары анальнеру пішуць/лайкаюць "хто гэтыя людзі" пра беларусаў, "у нас так ніколі ня будзе" і г.д.
Але ж высветлілася, што спадарыня Алексіевіч таксама лічыць нас нікчэмнымі?

Параўнанне зроблена з дапамогай сайту http://www.mylifeelsewhere.com/country-size-comparison

Беларусь, словы

Previous post Next post
Up