Пабудаваць лецішча на возеры. Крок 8 - кроквы.

Sep 15, 2015 08:30

Паставілі кроквы за 2 дні (11 пар)
Высветлілася, што праца нескладаная ў параўнанні з зрубам. Хоць і шпацыраваць з брусамі на вышыні 4 метры не заўсёды бяспечна.


Трэба адзначыць, што зараз, у 21 ст. будаваць такое значна прасцей, чым раней.
Бо зарэзаліся мы ў мауэрлат на розную глыбіню з дапамогай лазернага роўню

, а гэта прасцей і хутчэй за старыя метады.
Ставіліся хутка, недзе гадзіна на адну пару.


Засталося абрэзаць іх па нізу, трохі прагабляваць тыя кроквы, дзе горб.

Пакуль няма металу на даху, можна глядзець на той бераг возеру, дзе бачная вёска і палі за вёскай


Кроквы апроч вонкавых прымацоўвалі адна да адной цвікамі.
А вонкавыя ўжо падрэзаныя прыгожа.


Злева даўжэйшыя, бо там будзе ганак. Справа кароткія - бо на поўдзень.
Трэба будзе выбраць аздабленне кроквы ў ніжняй частцы, бо падшывы звонку не будзе. Трэба пагартаць яшчэ раз Сергачова ды Чантурыю, а таксама праехацца па Лепельскаму раёну - мо знайду нейкія рэгіянальныя ўласцівасці Лепельшчыны-Вушаччыны па кроквах ды мауэрлаце
Вось такія поспехі вераснёвыя:)
Пакуль што гэта быў самы прыемны этап будоўлі.

лецішча на возеры, Лепельскі раён, 2015, Беларусь

Previous post Next post
Up