Пабудаваць лецішча на возеры. Крок 6 - скласці зруб.

Sep 03, 2015 12:30

Гэта быў самы доўгі этап.
Пачалі яшчэ летась, скончылі толькі зараз.
Храналогія будоўлі:

2014
Зруб забіраюць з-пад Менску. Першапачаткова гэта павінна была быць лазня, але гэтыя бярвенні атрымалі іншае жыцце.


Прывезлі на наш надзел. Пакуль здымалі дрэва з машыны ўжо стаміліся


Кладзем падваліны (ніжні вянок зрубу). Даўжыня - 9450 мм. Дыяметр 180 мм.


Працуем упяцёх - таскаць бярвенні даволі цяжка, а яшчэ шмат якой справы.


Мікалай Аляксандравіч (дацэнт батанічных навук) падрыхтоўвае нагель з ясеню. Гэтымі нагелямі верхні вянок зачэпліваецца з ніжнім. Падрыхтоўка аднаго нагелю займае недзе 20 хвілін. У кожным вянку ня меньш за 4 штукі. Чаму з ясеню? Таму што дужа моцная драўніна. Чаму з драўніны? З-за кропкі расы на метале кандэнсат, з-за якога бярвенне пачне гніць (тычыцца пабудоў з ацяпленнем узімку).


Вось што паспелі зрабіць за першыя выходныя…..
Зусім не так хутка, як я разлічваў…


Пакрыху выводзім сцены. Ухіл зямлі пад плямай хаты недзе 900 мм на 9500 мм


Вось на гэтым стане мы пайшлі на зіму


2015
У гэтым годзе ўжо робілі веранду.


Трысьцен


Ну а вось і дарабілі веранду.
Сяджу наверсе, гляджу на заход сонца над возерам.


Нажаль, выдаткаваць час на будоўлю лецішча на адлегласці  180 км ад Менску не заўсёды атрымліваецца.
Календарна зруб рабілі роўна год.
Увогуле, праца нескладаная, але фізічна цяжкая з-за вільготнага бярвення.

лецішча на возеры, 2014, Лепельскі раён, 2015, Заслаўкі, Беларусь

Previous post Next post
Up