Сляпая дэгустацыя піва. Нечаканыя вынікі.

Aug 06, 2015 07:07

Прыдумаў і ажыццявіў тэст брат, я толькі дапамог з падлікам галасоў.
Было вырашана параўнаць беларускае-украінскае-чэшскае піва.
Зразумела, што непрафесійным дэгустатарамі (сярод іх былі настаўнікі, навуковыя супрацоўнікі, мастакі, славісты, архітэктары і толькі адзін спіртолаг з саракагадовым стажам) складана было б рабіць сапраўдную дэгустацыю, так што былі прапанаваныя 5 гатункаў піва, якое сустракаюцца ў амаль любой караме:
Тры прадстаўніка найбуйнейшых піўзаводаў Беларусі:
  • Аліварыя "Дзясятка"
  • Лідскі "Пільзнер"
  • Крыніца "Класічнае"
а таксама
  • чэшскі "Budweiser"
  • украінская "Галицька Корона".


Вы мне будзеце распавядаць, што гатункі піва занадта непадобныя?
Як праводзілі дэгустацыю?
Былі падрыхтаваны пластыкавыя келіхі для 10 удзельнікаў дэгустацыі пад нумарамі з 1 да 5.
Удзельнікі ня ведалі дзе якое піва.
Больш за тое, удзельнікі наогул ня ведалі якія пяць гатункаў удзельнічаюць у дэгустацыі.
Так што выглядала ўсё напрацягу тэсту так:


(гэта ўжо адпітыя келіхі. першапачаткова ў кожным было 100 мл)
Піва падалі з тэмпературай каля 8 градусаў.
Паміж гатункамі пілі ваду і елі салёныя нямецкія Bräzel.


Паступова удзельнікі каштавалі гатункі і адзначалі крыжыкамі свае ўраджанні ў наступным пратаколе:


Кожны ўдзельнік пачынаў каштаваць піва з якога заўгодна нумару, так што нельга казаць пра ўплыў паслядоўнасці ад першага да пятага. Я, напрыклад, піў 3, 5, 2, 1, 4. Хтосці 5-1.
Як бачыце, кожнае піва трэба было ацаніць па наступных крытэрах:
  • смак
  • водар
  • тэкстура/шчыльнасць
  • смак апасля
  • гармонія
За кожны крытэр можна ставіць ад 1 да 5 балаў.

Падлік рабілі складана. Кошт смаку быў самы высокі, а а водар вышэйшы за астатнія.
  • У выніку дэгустацыі і падліку высветлілася, што Аліварыя "Дзясятка", Лідскі "Пільзнер" і "Галицька Корона" набралі прыкладна 250 балаў (плюс-мінус 10, што можна не лічыць зусім). Зразумела, што, напрыклад, "Пільзнер" моцна адрозніваецца наяўнасцю хмелю, але ж статыстыка - жорсткая штука.
  • Ну і прыкладна 360 балаў набралі чэшскі "Budweiser" і Крыніца "Класічнае"! А гэта значна наперадзе!!! Так што гэтыя два гатункі значна больш спадабаліся непрафесійным дэгустатарам у пэўны момант часу.
ага, першая фотка злева направа - занятыя месцы!
яшчэ раз:



А тэхнічна (з перавагай у 2 балы) заняла першае месца КРЫНІЦА "КЛАСІЧНАЕ"!!!, што моцна ўразіла ўсіх, бо ніхто і ня ведаў нават якое піва ўдзельнічае.

Так што


Ад сабе магу параіць атрымліваць асалоду ад беларускага піва ў разліўным варыянце. Бо свежае "Пільзнер" ці Аліварыя "Залатое" - дужа смачныя!
І самае цікавае - я набываю сабе звычайна Галицька Корона і менавіта гэтаму гатунку я паставіў адзінкі і двойкі:)))

Рабі перапост!
Гэта ж цікава!
гэты пост прачыталі ўжо
чалавек

2015, піўнухі

Previous post Next post
Up