ДОТы пад Крэва (Чухны)

Jul 16, 2015 21:12

Захапляюся падзеямі Першай Сусьветнай.
Вайны, якая спалучала рамантыку сярэднявечных войн і нечаканае массавае знішчэнне Вялікай Бертай+газ.
Дзякуючы таму, што фронт застыў на доўгі час на тэрыторыі сучаснай Беларусі і руплівасці нямецкіх інжынераў маем веліч цікавых умацаванняў.
Амаль усе ДОТы я глядзеў недзе 10 год таму, так што фотаздымкі дрэнныя, але цікавыя.
Сёння я вам распавяду пра кавалак фронту ля Крэва.
Калі дакладней, дык яны ля вёсак Каменіца (Камяніца) і Чухны.
Група першая.
Артылерыя.
Складаецца з 8 ДОТаў. Сярод іх 4 артылерыйскіх, у якіх гарматы падвешваліся да столі. Сярод астатніх ДОТ камандзірскі і ДОТ для рыдыёсувязі


спадарожнік дазваляе дакладна адзначыць накірунак абстрэлу-
на ўсход, на армію Расейскай Імперыі.



Каардынаты для пошуку:
54°18'04.7"N 26°12'50.7"E
54.301295, 26.214075

Група другая
Тузіны ДОТаў. ТУЗІНЫ!
Сярод іх і казармы і кулямётныя.
Часткова разбомбленыя ці ўзарваныя, часткова адрэмантаваныя палякамі праз 20 год пасля Першай Сусьветнай (калі не памыляюся)












Прыблізны цэнтар групы па каардынатах:
54°16'53.6"N 26°15'12.4"E
54.281568, 26.253443
На спадарожнікавым здымку ДОТы там, дзе дрэвы ці кусты на ўзараным полі:


Ад Менску ўсё гэта на адлегласці каля 110 км.
Апроч гэтых дзьвух груп вакол яшчэ шмат ДОТаў, бо менавіта праз гэтыя мясціны ішоў фронт з поўначы на поўдзень праз усю тэрыторыю сучаснай Беларусі.
Наступным разам пакажу яшчэ ДОТы, калі каго зацікавіць апроч azarkinm і kabierac

гэты допіс пагледзела ўжо
чалавек

Беларусь, ДОТы, 2005

Previous post Next post
Up