па шляху Ігната Дамейкі

Mar 26, 2015 12:42

Ігнат Дамейка (31 ліпеня 1802, Вялікая Мядзьвядка - 23 студзеня 1889, Сант’яга, Чылі) - філямат, удзельнік паўстаньня 1830-1831 гадоў, беларускі, польскі і чылійскі навуковец-дасьледнік, геоляг, мінэроляг, рэктар Чылійскага ўнівэрсытэту, Нацыянальны герой Чылі

Так атрымалася, што я меў магчымасць трохі паглядзець на мясціны, дзе бавіў час ў няволі і вучыўся Ігнат.

Нарадзіўся ён у вёсцы Вялікая Мядзьвядка (Недзьвядка), што побач з Ішкалдзю:





З 1812 году разам з старэйшым братам Адамам Дамейкам Ігнат навучаўся ў школе ордэну піяраў у Шчучыне.

Па сканчэньні школы ў 1816 годзе паступіў на фізыка-матэматычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. 14-гадовы І. Дамейка быў адным з самых юных студэнтаў унівэрсытэту. У чэрвені 1817 году атрымаў ступень кандыдата філязофіі. Вучобу скончыў у першай палове 1820 году. У далейшым, у 1822 годзе, наведваў лекцыі астранома Пятра Славінскага, у 1823 годзе слухаў лекцыі філёзафа Юзафа Галухоўскага і гісторыка Яўхіма Лялевеля. У чэрвені 1822 году яму была прысуджаная ступень магістрафілязофіі.


З 1820 году ўдзельнічаў у Таварыстве філяматаў[3] разам зь Янам Чачотам, Адамам Міцкевічам. Меў кансьпіратыўнае імя Жэгота (пад гэтым імём яго ўвасобіў у сваёй паэме «Дзяды» А. Міцкевіч[4]). Браў удзел у дзейнасьці даччыных арганізацыяў філяматаў - таварыства філядэльфістаў, прамяністых, загадваў бібліятэкай філяматаў.


У лістападзе 1823 году арыштаваны. Разам з большасьцю арыштаваных яго заключылі ў сьценах базылянскага манастыра Сьвятой Тройцы ў Вільні. Дзякуючы намаганьням сваякоў у студзені альбо лютым 1824 году Ігнат Дамейка быў вызвалены.




У 1830 годзе ўпершыню выехаў зь Літвы (Беларусі). Наведаў Варшаву, дзе сустрэў Яўхіма Лялевеля. Калі ён вярнуўся на радзіму, пачалося паўстаньне 1830-1831 гадоў у Польшчы і Беларусі. Дамейка ўзяў у ім удзел, ваяваў ў атрадах ген. Дэзыдэрыя Хлапоўскага, адзін час разам з Эміліяй Плятэр і яе стрыечнымі братамі Ц. і В. Плятэрамі. Пасьля прайгранай бітвы пад Шаўлямі ўлетку 1831 году разам зь іншымі паўстанцамі адступіў у Прусію, дзе быў інтэрнаваны.
У канцы таго ж, 1831 году, атрымаў дазвол на выезд і ў пачатку 1832 году выехаў у Дрэздэн.


У Дрэздэне І. Дамейка зноў сустрэўся з Адамам Міцкевічам. Выяжджаў уСаксонію, Швайцарыю, наведаў Фрайбург, дзе пазнаёміўся з Горнай акадэміяй.

У жніўні 1832 году разам з А. Міцкевічам і іншымі эмігрантамі перабраўся ў Парыж, які на той час быў цэнтрам жыцьця эмігрантаў з тэрыторыі Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў.


Удзельнічаў у жыцьці розных эмігранцкіх аб’яднаньняў. Дапамагаў Міцкевічу перапісваць паэму «Пан Тадэвуш». Наведваў лекцыі ў вышэйшай школе горнай справы Сарбонскага ўнівэрсытэту і ў Францускай калегіі, займаўся ў Батанічным садзе, удзельнічаў у геалягічных экскурсіях.

У 1834 годзе паступіў у Горную школу (франц. École des Mines). У 1837 годзе склаў геалягічную, гідраграфічную і гаспадарчую мапы былой Рэчы Паспалітай і напісаў да яе вялікі камэнтар (мапа і камэнтар не былі выдадзеныя, матэрыялы выкарыстоўваліся ў іншых выданьнях). У 1837 годзе атрымаў дыплём горнага інжынэра.


У 1837 годзе прыняў прапанову чылійскага ўраду і падпісаў кантракт на пасаду выкладчыка горнай школы Ля Сэрэна ў г. Какімба (за тры месяцы вывучыў гішпанскую мову). У 1838 годзе атрымаў званьне прафэсара.
У 1852 годзе Ігнат Дамейка быў прызначаны кіраўніком дэлегатуры па справах вышэйшай школы і з таго часу пачаў актыўна займацца арганізацыяй адукацыі і навуковых установаў Чылі. У заснаванай зь яго ініцыятывы Горнай школе былі падрыхтаваныя чылійскія нацыянальныя кадры выкладчыкаў горнай справы, геолягаў, мінэролягаў.
Ігнат Дамейка ўвёў у Чылі мэтрычную сыстэму мераў і вагі. Арганізаваў мэтэаралягічную службу ў Сант’яга-дэ-Чылі.

Нажаль, у Чылі я яшчэ не быў, але абяцаю!
Ды і ў Нядзведке яшчэ не...

(звесткі з Вікіпедыі)

Францыя, Париж, знакамітыя беларусы, Нямеччына

Previous post Next post
Up