REALTY.TUT.BY побывал в поселке газовиков Марьяливо Let me speak from my heart.
Гэта не пасёлак газавікоў Мар’яліва, а КИЗ “Марьяливо".
Калі паглядзець мапы ХХ стагоддзя, мы ўбачым, што на месцы, дзе зараз знаходзіцца вышэй адзначаны пасёлак месцілася вёска Белыя Лужы.
А вёска Мар’яліва (націск на і!!) знаходзілася раней там жа, дзе і зараз. І вырасла яна з фальварку Мар'явіль.
Менавіта на заходнім ўзгорку ля вёскі ў пачатку 90-х былі нарэзаны кавалкі зямлі сальгасгаспадарчага прызначэння.
І калі некаторыя дамы ўжо былі пабудаваны, з’явіўся КІЗ Мар’яліва па суседству. Так што для журналістаў было трохі непрафесійна распавядаць пра той КІЗ як пра Мар’яліва.
Марьяливо со всех сторон окружено лесом, и кажется, что все вокруг утопает в хвойном аромате и в пении проснувшихся раньше времени птиц.
Нажаль, з-за знаходжання некаторых вуліц і кавалкаў зямлі ў лесе, там вельмі доўга не сыходзіць снег. Напрыклад на вуліцы Цэнтральнай пасёлку снег можна пабачыць і праз амаль месяц пасля таго, як на палях ён зыйшоў. Адпаведна і вокны першых паверхаў не бачаць узімку Сонца з-за невялікай адлегласці ад соснаў.
- Здесь нет ни одного магазина
Дзіва дзіўнае, што так здарылася. Пры тым у нашай вёсцы крама была адчынена яштэ 10 гадоў таму. Зараз будынак на месцы, але не працуе. 2 разы на тыдзень прыязджае дзяржаўная аўталаўка з малаком і сырам. Звычайна прадукты маюць заходзячы тэрмін годнасці. Дзіва, што і наша крама зачынена і у пасёлке ніводнай крамы няма. Гэта ж колькі пакупнікоў пакутуюць? Пакупнікоў, якія маюць вялікі сярэдні квіток. Ці нехта не навучыўся лічыць, ці 200 каттэджаў і 50 вясковых хат на вёску і пасёлак не аўдыторыя? Па генплане месца для крамы сярэдняга памеру вызначалася на рагу пасёлку з боку прыпынкаў і вёскі…(там, дзе крыжык)
По дороге несутся автомобили, фуры, трактора - гул постоянный и неприятный. Возможно, по этой причине некоторые дома, которые стоят близко к шумной трассе, превратились в долгострои.
Жахліва, што журналісты у галіне будаўніцтва нават і не жадаюць паглядзець, што дамы на фотаздымку зроблены за блокаў, накрытыя танным дахам, некаторыя, выідавочна, нават пабудаваны без архітэктурнага праекту. Гэтыя дамкі не дабудаваліся зусім не з-за шуму трасы, а з-за банальнага недахопу грошай. Алеж якую тэорыю журналісты тут развялі…
Ну а наконт коштаў на нерухомасць, дык можна вельмі разнастайныя і цікавыя рэчы знайсці у нас у Мар’яліва:
Напрыклад на суседняй вуліцы (Мірная) можна набыць велізарны надзел зямлі з каттэджам і дамком для гасцей.
http://realt.by/sale/cottages/object/643514/
Пры кошце 199.000 $ і агульнай плошчы 713 м2 атрымліваецца 278 даляраў за метр квадратны и зямля бясплатна! (але ж трохі недабудаваны).
Я б падзяліў гэты кавалак зямлі на два і набыў толькі «дом для гасцей» на дваццаці сотках.