Пра Аграгламур.

Feb 13, 2015 22:48

Пра Аграгламур. Alaksandra Bajaryna martinovich

Пасля агляду "архітэктурных" тэндэнцый у Узбекістане і Таджыкістане, якія вельмі падобныя на нашыя (толькі са спазненнем на 10 год), магу з упэўненнасцю сцвярджаць, што не рускі ўплыў у 19 ст. зруйнаваў густ у Беларусі. А калі ён і паўплываў на розум сярэдне-забяспечанага грамадзяніна Беларусі, то не так моцна, як СССР.
Зараз растлумачу.
Я бачу сёння веліч замоўцаў, большасць з якіх нават цалкам не разумее, навошта яны паклікалі архітэктара (тыя, хто ўжо запрасіў мяне!).
Шмат хто ліча, што архітэктар патрэбен, каб у Выканкаме ўзгадніць праект, але не для таго, каб праект быў добры. То бок большасць жыхароў Беларусі не ліча патрэбрым клікаць архітэктара (дызайнера), бо упэўнены, што і самі здолеюць зрабіць хату/інтэр'ер/ванную.

прапаную паглядзець як гэта атрымліваецца у справаздачах да актуальнага конкурсу на tut.by:
http://vashdom.tut.by/tag/1880-konkurs-moya-vannaya.html…

А тыя, хто даязджае да архітэктара, кажуць "я хачу тут золата, тут бежавенькі, тут кветачкі ружовыя". Лічу, што адзначаны Аляксандрай Кітч з'яўляецца з-за адсутнасці густа сярэдняга беларуса. Гэта паступова зменіцца. Гадоў праз 30. (чаму густа няма? глядзі пункт 2!)
2. Адсутнасці архітэктара (дызайнера) у ХХ стагоддзі, які б рабіў праекты жылля (інтэр'еры ды праекты каттэджаў). Нас проста не існавала. Да каго ішлі? Ну да прадавачкі. "Што ёсць? Шпалеры ў ружы? Выдатна! Залатая палічка? Выдатна! Кашпо пад дуб? Файна. Блакітны мяккі вугалок на кухню? ВЫДАТНА!" Што было, тое і куплялі.

Увогуле, цікава параўноўваць у гугле ці Pinterest выявы з тэгам "інтэр'ер" на розных мовах. (толькі ня трэба спадзявацца, што пад ангельскамоўным тэгам няма постсавецкіх інтэр'ераў)))

Мне падабаецца карsстацца нямецкімі тэрмінамі. Ніхто з Менску, Масквы ці Кіева не карыстаецца тэрмінам "innenarchitektur"
https://www.pinterest.com/search/pins/…

2015, словы, архітэктура

Previous post Next post
Up