Другая кальцавая вакол Менску.

Nov 08, 2014 10:27

Тут нават не буду задаваць пытанні ці патрэбна яна...
І не буду казаць, што яна пралягае на адлегласці 500 метраў ад існуючай дарогі Р-80...
Проста фотаздымкі з адной кропкі на першым этапе будоўлі паўночнай часткі ля нашай вёскі. З кропкі, дзе мы гулялі раней, а зараз новая дарога рассякла балота, поле, лес напалову.


на спадарожнікавых здымках ужо відаць новую дарогу(адзначыў стрэлкай пазіцыю фотаздымкаў, а чырвонымі кропкамі канцы бачнай часткі дарогі.


вось месца, дзе дарога ўрываецца ў лес, што суправаджаецца велізарнымі выемкамі грунту:


далей проста фотаздымкі.
На захад - у бок Дафарэнцыі і Пільніцы (Мядзельскай трасы)












У бок кальца ля Астрашыцкага Гарадка (дзе Танк)


Мая лакальная трагедыя

2014, Мар'яліва

Previous post Next post
Up