Кавалак вузкакалейкі Плешчаніцы-Жодзіна

Nov 02, 2014 01:24

Выпадкова ўбачыў на спадарожнікавым здымку мост вузкакалейкі, вырашылі паглядзець.
Зыходзячы з фоткі, дык нас чакаў прыгожы мост праз Цну на паўночным усходзе ад Лагойску.


Але...
Мы знайшлі толькі бетонны мост у дрэнным стане і не трыццатых гадоў, як я спадзяваўся, а 1961 году...


З гэтай кропкі мы праехалі некалькі кіламетраў па былой вузкакалейке, а часам побач з ёй.


Тут добра бачны профіль насыпі.
У некалькі месцах ля трасы вузкакалейкі ляжаць вялікія кіпы камянёў, якія дакладна ўжо доўгі час як там адпачываюць нерухомыя.


У вёсцы Чабатары на самой насыпі стаіць хата


Па трасе зараз праходзіць аўтамабільная дарога


На іншым баку ад Р3 у вёсцы Логі агледзеў месца, дзе была станцыя. Ніякіх артэфактаў ня бачна, але і кавалак гэты не разараны і не забудаваны.
http://orda.of.by/.map/?54.278061,28.176196&m=rkka/14,gm/17
Праехалі яшчэ кіламетр па лесу ў бок Жодзіна, потым ўжо было занадта рызыкова ехаць на машыне, бо дарога стала сцежкай і дрэвы скублі машыну з усіх бакоў.


Наступным разам пагледзем іншую частку і, спадзяюся, знойдзем нешта цікавае.


Я мару, каб вузкакалейкі зноў пачалі працаваць і дла пасажырска-турыстычнага трафіку...
Пытанне: я памыляюся, ці праз Віцебскую трасу ля павароту на Хатынь яшчэ гадоў 10 таму быў мост гэтай вузкакалейкі?

2014, Беларусь

Previous post Next post
Up