Пірог з рэзанага цеста з ягадамі.

Aug 04, 2014 20:59

Вельмі лёгкі рэцэпт. Здолее зрабіць нават той, хто дагэтуль акрамя бульбы і не рабіў нічога!
Пачнем!
200 г мукі
100 г сметанковага масла (тлустасці 82,5%, натуральна:) нарэзаць тонкімі лусткамі і дадаць да мукі
дадаць 1 яйка
і 0,5 ч.л. сахару, крышачку солі
Мясіць рукамі пакуль не атрымаецца моцны кавалак (галачка)


Пакласці на гадзіну або ноч у лядоўню
Дастаць на гадзіну ці болей, каб змягчэла. Выпрастаць цеста ў форме з невялічкімі борцікамі


Увесь папраколваць відэльцам. Можна маляваць крыжы і арнамент!


Пасыпаць крухмалам каб цеста засталося сухім пад ягадамі


Выкласці ягады (якія ёсць ці якія любіце), пасыпаць цукрам (2-10 с.л. у залежнасці ад ягад).


Паставіць у духоўку на 240 градусаў. Дастаць калі цеста запячэцца (бачна па борціку). Гэта прыкладна 15-20 хвілін.


Смачна есці! (можна дадаць узбітыя вяршкі)

2014, хлеб

Previous post Next post
Up