Былі на поўдні Хатыньскага лесу. Дакладней - праз Швабы (на савецкай мове - "Червоная Швабовка") вырашылі скараціць у накірунку на Мглё напрамкі праз лес. А навігатар жа лаяўся, казаў, што дарогі няма, што трэба назад праз Лагойск і Сілічы...
Не!! Мы ж разумныя (гэта я). Тут праедзем! 15 кілометраў лепей за 50! Мы ж не на мерсе, не на БМВ, мы ж на Сітраене!
Ага. Спачатку з'ехалі ў лес з такой горкі з пяском, што падняцца назад магчымасці ўжо не было б, потым па трактарных дарогах...
Ну Сітраена падняў, ды шквярэшся на першай наперад.
Ну зачапіўся некалькі разоў справа, некалькі злева, некалькі паддонам.
А дарога ўсё горш і горш. Шукаў іншыя шляхі. Кіламетр налева, тры направа, акрамя працы дызеля і спеваў птушак і не чуваць нікога нідзе.
Абсалютна відавочна, што знайсці партызанаў у такім лесе немагчыма ці небяспечна.
Але ж і возера пасярэдзіне паглядзелі .
знаходзіцца яно тут:
http://maps.yandex.ru/-/CVfLADovАле ж не раю туды ехаць, калі толькі на ровары. Дарэчы, бачылі там даволі свежыя сляды ад горнікаў (недзе 4 штукі праехала ўчора).
Каб падыйсці да возера трэба было скокаць па купінах, бо бераг забалочаны.
Прыемна было - быццам бы ты першы чалавек, які бачыць гэтае возера. І толькі сляды дзікоў, казуль ды некага драпежника навокал - то і ня дзіва - вадапой жа.
У выніку праз 3 гадзіны зрабілі пятлю і выехалі амаль там, дзе заехалі. Прыблізна 15 кілометраў па лесавозным сцежкам.
Неяк машына не засталася задаволенай ад гэтага...