Хуценька пра Смаляны. Белы Ковель.

Jan 29, 2014 09:32

Да Смалян пад'ехалі менавіта ў хвіліны ўзыходу Сонца, таму не дзівіцеся, што фотаздымкі такія ружовыя.


Злева направа адзначаны Царква Св. Алексія (1864), руіны замка Белы Ковель (1600), царква Спаса-Праабражэнская (1710), руіны касцёла Дамініканцаў
(Фотаздымак зроблены ад млына)
Спачатку агледзелі драўляны млын, які цягам апошніх 3-4 год значна змяніўся.


Жыхары парасцягвалі ўсё, што можна было, хоць я і не уяўляю сабе куды могуць спатрэбіцца і як аднесці дахаты камяні вагой з тону...


некалькі год таму становішча было значна лепей.

(з глобуса Беларусі)
То бок адні адчыненыя дзверы прывялі да поўнага знішчэння абсталявання.
Далей шмат часу правялі на руінах касцёла Звествавання Дзевы Марыі ордэна Дамініканцаў, бо ранішнія прамені зрабілі старую цэглу вельмі маляўнічай.
Нажаль, ужо 90 год касёл знаходзіцца ў заняпадзе, паступова абсыпаючыся.


Унутры абваліліся скляпенні крыпты, пазухі зараз напоўнены пустой тарай з-пад піва. Недалёк знаходзіцца каледж.


Вось у гэты момант я раптоўна заўважыў цікавостку. Я стаю ў алтарнай частцы (апсіда) і гляджу на ўваход (нартэкс). Бачыце ў дзявярах бачна вежу Царквы?


Пры будоўле праваслаўнай царквы ў 19 стагоддзі месца выбралі даклана на восі каталіцкага касцёла 17 стагоддзя! Нейкая загадка!


тут патрэбна пагартаць гісторыю...
у любым выпадку на момант будаўніцтва царквы яна месцілася ў асобнай вёсцы "Дар'іна Слабада", якую аддзяляла ад Смалян рачулка. Зараз гэта ўсё "Смаляны"


яшчэ 2 здымкі з касцёлу
скляпенні з другога паверха


і позірк дагары ў вежы


Магу толькі сказаць, што цэгла касцёла ў добрым стане і аднавіць касцёл было б не так і складана, бо парушыліся толькі скляпенні.
Рушылі праз замак да царквы.
Да замку мы не патрапілі, бо пабудаваны ён быў так, што вада была з усіх бакоў, так і засталося да нашых дзён. А масткі былі зламаныя.


Ад велізарнага замка засталася толькі самая высокая пяціпавярховая вежа, але нават на ёй бачна, што замак меў багатае аздабленне лепкай.

(здымак з глобуса Беларусі)
Сапраўдны такі Рэнесанс. Хоць і ўзнік ён у час калі Рэнесанс у Еўропе ўжо адыйшоў, саступіўшы месца стылю Барока. Атрымліваецца, што ўжо пабудавалі Фару ў Нясвіжы ў стылі Барока і толькі потым быў дабудаваны Белы Ковель ў больш раннім стылі Рэнесанс. Можна сказаць "спазніліся".
Ну і яшчэ патрапілі ў царкву драўляную Спаса-Праабражэнскую царкву. Менавіта ёй я б аддаў адзнаку "1" па сістэме глобуса Беларусі, а не замку.


Вось злева бачна руіны мураванай і юнай царквы Св. Алексія.
Але захапіла царква мяне не столькі звонку, і не столькі унутры


А крыптай! Тут крыпта з'яўляецца гістарычна "зімовай царквой"


Нажаль рукі дрыжэлі, таму як ёсць, так ёсць.
80 гадоў таму ў царкве зрабілі вінзавод, так што шмат аздаблення назаўсёды знікла і падлога зараз са звычайнага кафлю "Керамін".
Вельмі добра адноўлена тынкоўка, можна бачыць старую цэглу.


Такая крыпта не павінна быць забытай. Калі будзеце тут ехаць (траса М1 ля Воршы), дык зазірніце.
Дарэчы, гэта барока! Драўлянае барока.


Вось такое невялічкае мястэчка, нават вёска, а тут столькі спадчыны засталося. Тут можна зрабіць нядрэнны турыстычны бізнэс, калі ў каго рукі сядзець не замінаюць.
Сяржук-КаляровыПарасон-senka-polizei хацеў фотачку. Ну трымай. Холадна.


2014, Смаляны, Беларусь, архітэктура

Previous post Next post
Up