Акудовіч існуе, бо мы яго бачылі на ўласныя вочы!

Oct 23, 2007 10:37



Распавядаць у гэтай суполцы пра тое, хто такі Акудовіч, няма патрэбы. 
Варта проста, час ад часу, пераконвацца, што ён ёсць, што яго можна пабачыць, і нават памацаць, калі пашанцуе.



Вось і нам пашчасьціла, Акудовіч завітаў да нас на навасельле.



Некаторыя, найбольш скептычныя, адразу кінуліся яго абмацаць, напэўна, каб канчаткова ўпэўніцца, ці то ў тым, што ён існуе, ці то ў тым, што, менавіта ён разбурыў Парыж і сам на сам размаўляў з Богам.



Больш сціплыя імкнуліся проста зьвярнуць на сябе хоць на паўхвілінкі яго увагу.



Самыя прадбачлівыя фатаграфаваліся ў абдымку з Акудовічам, каб было што распавесьці нашчадкам, і паказаць доказы яго існаваньня.

Увогуле, тэма "Акудовіч і кабеты" заслугоўвае асобнага разгляду. Тэма глыбокая і, безумоўна, філязофская. Караценькі фотанарыс "Акудовіч з дзяўчатамі і кабетамі ЦСІ-АГТ" не можа цалкам раскрыць гэтую тэму:





Можна толькі заўважыць, з якім захапленьнем усе яны слухаюць Акудовіча. 
Варта было б засьняць яшчэ і тоя, як яны яго чытаюць, але гэта ўжо цалкам інтымны працэс, таму выстаўляць гэтыя выяву ў бачыну было б не прыстойна.

Нават мяне прымусілі выказаць да Акудовіча павагу.


З пачатку запатрабавалі запусьціць яго пад маю Логаінквізытарскую мантыю, каб пастаяць побач.

Потым прымусілі мяне распрануцца і перадаць тую мантыю Акудовічу:



Не ведаю, наколькі гэта пасуе Акудовічу па пазыцыі, але тое, што мантыя яму да твару -- бяспрэчна.
Можна пагадзіцца, што ролю Вільгельма Баскервільскага ў "Імя роза" Валянцін Акудовіч выканаў бы не горш за Шона Конары.

События

Previous post Next post
Up