URBI ET ORBI: Генадзь Сагановіч “Беларусь як акупаванае грамадства: стратэгіі выжывання ў XVII ст.”

Jun 21, 2012 19:23






“…Цяжка знайсці яшчэ нейкую гістарычную тэму, да такой жа ступені сфальсіфікаваную навуковай і папулярнай літаратурай ці проста ўтоеную ад народа. Цяпер ад гісторыка, паводле Ў.Пічэты, патрабуецца рэвізія па ўсім фронце,” - пісаў у прадмове да сваей кнігі “Невядомая вайна” слынны гісторык Генадзь Сагановіч.Мажліва, таму ён канцэнтруе ўвагу аўдыторыі “Urbi et Orbi” на тэме вайны 1654-1667 гг. - паводле аўтара, самай трагічнай у гісторыі нашага народу.

Кожная вайна нясе разбурэнні, знішчэнні і смерць. Аднак апрача дэмаграфічных і матэрыяльных стратаў, якія звычайна падлічваюцца, ад вайны заўжды моцна цярпела само грамадства акупаванай зямлі, яго інстытуты і нормы.

Як выжывалі жыхары даўняй Беларусі, апынуўшыся пад панаваннем чужой улады? Як простае імкненне выжыць мяняла паводзіны індывідаў? Што лічылася “здрадай” і як да яе ставіліся? Якім чынам працяглае жыццё ва ўмовах вайны дэфармавала грамадства?

Адказы на гэтыя пытанні можна пачуць на публічнай лекцыі “Беларусь як акупаванае грамадства: стратэгіі выжывання ў XVII ст.” - дарэчы, апошняй ў сезоне 2011-2012. 22 чэрвеня (пятніца), Галерэя Ў. Пачатак а 18.30. Уваход вольны!

Online-трансляцыя лекцыі

Інтэрв’ю Генадзя Сагановіча перад лекцыяй
Previous post Next post
Up