Тры мінус адзін

Apr 27, 2009 00:57

Тыдзень выпаў канцэртны.
У панядзелак - Filth Fest у Лёдавым палацы, які, на жаль, так і не адбыўся. У пятніцу - «Мельница» ў Orion'е, квіток на якую раптоўна атрымаў ад delost за падарунак на Дзень нараджэння, і куды прыйшлося спяшацца пешкі ажно ад Другога кола. А ў нядзелю - Re1ikt i Re123+ у «Графіці». Што цікава, найбольшае задавальненне атрымаў з апошняга.
Жыўцом хлопцы гучаць нават прыемней, якасней і «чапляюць» нашмат больш, як у запісе. У іх (музыку :)) можна нават закахацца. (Хоць я не аматар / заўзятар ані пост-гранджу, ані дрону-гітарнага эмбіенту.)
P.S. Датычна «Мельницы», выступалі, канешне, цудоўна (усе гэтыя экскурсы ў джаз-рок, блюзавыя ноткі на арфе, авангардныя флейта і віяланчэль, феерычнае сола барабаншчыка), але… Ці то чакаў большага (хоць акурат згаданага і не чакаў), ці то проста стаміўся. Карацей, пэўна, не той вечар. :)

музыка, Графіці, re1ikt, filth fest, re123+, Мельница, канцэрты

Previous post Next post
Up