Feb 01, 2011 19:06
Пару тыдняў таму напісаў у кнізе водгукаў і прапаноў кавярні "Густа" сваё меркаванне наконт адсутнасці ў меню піва аб'ёмам 0,3 л. Учора прыйшоў адказ з інфармацыяй, што ў меню ўведзены такія пазыцыі піва. Таксама намеснік дырэктара запрасіла наведаць установу. Сёння зайшоў і праверыў. Сапраўды, піва "Златы базант" прадаецца ў адпаведных дазіроўках. Дзяўчынкі афіцыянткі, што доўга не хацелі прынесці "кнігу скаргаў", гэтым разам былі значна больш ветлівымі. Сапраўды, трэба часцей настойваць на сваім!
піва,
не пра палітыку