Зноў падцверджваецца, што выбары фальсыфікаваліся...

Dec 19, 2010 16:36

Паўтарыўся эпізод з выдачай бюлеценя невядомай асобе. Зноў участка №104 у Маскоўскім раёне (СШ №206). Выбаршчык звярнуўся да назіральнікаў са скаргай аб тым, што ў графе аб выдачы бюлеценя, насупраць яго прозвішча, стаіць роспіс. Роспіс не яго. Побач падпісана, што выдача адбылася 17 снежня ( у пятніцу) падчас датэрміновага галасавання. Выбаршчык адназначна сцвярджае, што ў датэрміноўцы не ўдзельнічаў.
Склалі акт, пішам скаргі ў пракуратуру, ЦВК...

назіральнікі, выбарчая камісія, фальсыфікацыя, выбары-2010

Previous post Next post
Up