Dec 13, 2010 19:46
Быў сёння на паседжанні участковай камісіі ў маім раёне. Так пашчасціла, што ў камісіі акрамя вядомых мне з 2001 года людзей апынулася сябра Партыі БНФ - Ірына Семянюк-Смяян.
Старшыня камісіі Насонаў Юрый Аляксеевіч праявіў цуды кіравання "калектывам", усе пытанні, якія паступілі ад незалежнага сябра камісіі, абразаліся на подступах. А калі такія пытанні ўсё ж ставіліся на галасаванні дык і гэта не бянтэжыла "ветырана аўганца". Жанчынкі-настаўніцы, што складаюць касцяк камісіі, толькі аднойчы зблыталі "вербальна-невербальныя" сыгналы ваенрука, на прапанову:
- А давайце дазволім БНФаўке дэжураваць у кожны дзень датэрміновага галасавання?,- рукі цётачак падняліся ўгару (відаць варыянт таго, што прапанова "імавернага праціўніка" будзе ставіцца на галасаванне падчас "вучэнняў" не адпрацоўвася). Але герой-аўганец не разгубіўся. Ад рыку: "Дык, хто ЗА?" паваліліся ўсе рукі, акрамя адной, здагадайцеся чыёй. Прапанова не прайшла, матрыца дала збой толькі на адно імгненне, а цётачкі-настаўніцы, па загаду героя Аўганістана разбегліся па сваіх справах.
Але дзякуй Богу, на свеце ёсць міжнародныя назіральнікі (асабліва ад АБСЕ) прыезд, якіх вырашае шмат пытанняў. У нашым выпадку справа круцілася вакол пякучага жадання незалежнага сябра камісіі падпісаць сваім аўтографам усе 2400 бюлетней для галасавання. Начальнік камісіі супраціўляўся гэтаму як мог, выклікаў дапамогу ў выглядзе дырэктаркі школы №206 Скрыпінскай Інэссы Іванаўны (па сумяшчальніцтву начальніца суседняй выбарчай камісіі і яго жонка (sic!)). Але сілы былі нероўныя, скопам мы дамагліся магчымасці паглядзець на непадпісаныя бюлетні, а назіральнікі ад АБСЕ, што з'явіліся ў 17.00, даціснулі да канца.
Заўтра з 8.00 да 10.00 Ірына Семянюк-Смяян будзе падпісваць сваёй рукой усе бюлетні. Што ж можа быць на 104 участку для галасавання ў горадзе Мінску атрымаецца арганізаваць, штосьці кшталту справядлівых выбараў?
выбарчая камісія,
аўганец,
выбары-2010