Oct 29, 2013 18:22
Хуткасць. Надзейнасць. Даступнасць. Не, не чулі…
Белпошта
Неяк выпадкова заўважыў, згодна з дадзенымі трэкінга маю дробную пасылачку ужо прывезлі на пошту, і нават нібыта ўчора спрабавалі даставіць. Вырашыў схадзіць ды атрымаць, перад працай як раз можна хвілін 40 пастаяць у чарзе.
Перад асноўнай гісторыяй павінны заўважыць, што падыход "дапамажы бабульцы з чаргі перад сабой аплаціць тэлефоны праз плацёжны тэрмінал" усё яшчэ спрашчае жыццё і вам і бабулькам. Так было і ў гэты раз.
Дастаяўшыся даведаўся што "нічога не прышло, нідзе такой пасылкі няма" і "ваш гэты трэкер хлусіць на пару дзён" і ншыя цікавыя акалічнасць. Плюнуў, паехаў на працу.
Праз пару гадзін мне звоніць незнаёмы мужчына, які просіць прабачэння і кажа што выпадкова атрымаў маю пасылку. Тэлефон ён даведаўся як раз з самой пасылкі. На пошце не паглядзеў, яго пасылка павінна была быць прыблізна таго ж памеру. Дома заўважылі ўжо калі ўскрылі.
Карацей, праз некаторы час звоніць ён другі раз, расказвае, што здаў маю пасылку на пошце, спрабуе атрымаць сваю (паштуны не ведаюць як афармляць свой эпічны поспех). Вельмі прасіў, каб я забраў пасылку як мага хутчэй, таму што ніхто яе не запакоўваў, на што ён разлічваў.
З'зездзіў, забраў. Натуральна, напісаў скаргу ў кнігу ачарніцельства і крытыканства, праплачанага захадам. Апроч таго пазначыў на паведамленні, што атрымліваў пасылку ў пашкоджаным стане. Падзякай за неспаленую пошту за гэта ўсё мне сталі словы загадчыцы аддзяленя "Ну маглі бы ўжэ нас і прасцыц". Канежне мог. Калі б яны ўранку заўважылі, што не "пасылкі няма", а "выдалі выпадкова нетаму".
Буду скардзіцца вышэй. Не хачу, каб "едзынства слаўянскіх народаф" праяўлялася ў тым, што нашая пошта дакоціцца да ўзроўня пошты Расіі.
мудзілы