Пакуль не забыўся занатую тут. Пасля устаноўкі Debian з кружэлкі netinst пачаліся праблемы з сеткай ў GNOME. То бок, сетка ёсць, працуе, але некаторые праграмы гэта не бачаць: індыкатар сеткі на панэлі скардзіцца, што не можа кіраваць сеткай, таму што кіраванне перахапіла нейкая іншая прылада. Аплет абнаўлення таксама скардзіцца, што няма сеткі, браўзер
Epiphany запускаецца ў рэжыме Афлайн, хаця, можна яго прымусова перавесці на рэжым анлайн і тады ён выдатна бачыць сетку. Прыблізна тая ж карціна назірается з
Pidgin'ам: ён пры запуске пачынае злучацца з серверамі і злучаецца, і злучаецца, і злучаецца... Дапамаге толькі калі адключыць ўсе акаунты і зноўку іх актывізаваць.
Усё кансольныя прылады выдатна сябе адчуваюць, сетку бачаць адразу, ніякіх пытанняў не ўзнкіае. Дарэчы, некаторые аплеты з камплекта GNOME'а таксама не заўважаюць гэтай праблемы: аплет прагноза надвор'я як працаваў так і працуе, яму ўсё роўна хто кантралюе сетку, галоўная каб яна насамрэч была.
Вырашаецца простым знішчэннем файла /etc/network/interfaces, пасля чаго GNOME шчасліва захоплівае кантроль над сеткавымі інтэрфейсамі і цажкасці знікаюць. Вядома ж, метад не кананічный, можна было вырашыць адпаведным рэдактаваннем узгаданага файла, але ж мы Універсітэтаў не скончылі, у Акадэміях не вучыліся, галоўнае каб працавала.