Воля

Oct 09, 2012 11:16

Дарэчы, па выніках Sanker Cup 2012 хацеў расказаць адну цікавую гісторыю.

Хлопчык, якога клічуць Гапчанка Канстанцін, выступаў у катэгорыі "мужчыны 10-11 год, звыш за 40 кілаграмаў". У першым жа крузе выляцеў, прайграўшы бой хлопчыку, які выйшаў у фінал.

Такім чынам ён патрапіў у серыю суцяшальных баёў. І прайшоў яе, выйграўшы ва усіх трох сустрэчах, заваяваўшы трэцяе месца.

Вось што такое воля да перамогі і уменне працягваць працаваць і не апускаць рукі, нават калі цябе прабілі ці наогул перамаглі.

Любы, хто хоча праверыць мае словы і пераканацца на уласныя вочы можа адкрыць файл (тут) з турнірнымі сеткамі першага дня спаборніцтваў і прагартаць да катэгорыі.

Менск, sanker cup, каратэ, спасылкі, падзеі, малайцы

Previous post Next post
Up