Фантастыка

Oct 15, 2011 20:13


Паглядзеў The Hurt Loker. Вельмі ўражаны і па самых розных прычынах. Апроч моцнага фільма, які зацягвае і пераконвае, дражніць і напружвае яшчэ вельмі дзіўнае адчуванне глядзець на людзей, якія пражацца на спёцы, калі сядзіш у пакоі, дзе, дзякуючы радыятару трымаецца тэмпература ад +15 да +17 ⁰C. Калі вы любіце ваенныя драмы, дзе паказваецца хутчэй чалавек на вайне, чымсці "а тут нашыя яаак далі раза іхным!", то вельмі раю паглядзець.

Спонсар цікавых кліматычных адчуванняў ЖЭС 58 ЖРЭА Ленінскага района г. Мінска. Хаця, канешне, і ЖЭС са ЖРЭА тое яшчэ г., калі пасля ўключэння атаплення ў доме у іх за двое сутак яшчэ не ва ўсіх кватэрах настолькі цёпла, што не прымярзаеш да батарэі. Шчыра кажучы, калі мы куплялі радыятар, я неяк не планаваў, што ён будзе замяняць атапленне ў кватэры пры тэмпературы за акном каля нуля ці ніжэй. Калі нехта можна параіць добрага пячніка - буду вельмі ўдзячны.

Ну і, напэшце, фантастыка: чытаю Канцэпцыю развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь да 2015 года і смяюся ў голас. Здаецца, там ўжо не развіваць, а закапваць трэба, каб не смярдзела.
P.S.: Здаецца, яшчэ адной нагодай інтэнсіфікаваць вывучэнне нямецкай мовы стала больш.

кіно, жывёлы, лытдыбр, мудзілы

Previous post Next post
Up